Аніба́лева. Сустракаюцца таксама варыянты Ані́балева (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавета.

У 1871 годзе ўзгадваецца як фальварак Анібалева. У пачатку 20 стагоддзя ў Высоцкай воласці Аршанскага павета, 22 двары, каля 130 жыхароў. 500 дзесяцін зямлі, у тым ліку 138 дзесяцін лесу. У 1923 г. — 239 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас «Шлях Саветаў». У 1940 г. — 33 двары, 101 жыхарПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 489..

Вёска размешчана за 5 км на поўнач ад Оршы і за 2 км на ўсход ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8).

Гісторыя

Перад вайной у вёсцы жыло 101 чалавек у 33 дварахАннибалево .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 28 дамоў.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Андрэеўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна