«Ап’яненне Ноя» — карціна італьянскага мастака Антоніа Малінары (1655—1704), якая была напісаная ў 1680—1685 гадах. Захоўваецца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ( ЗЖ-58Акт № 270 ад 10.12.1963 г.). Памер карціны складае 82,5х99,5 смДвойная удача. Ранние произведения Антонио Молинари в коллекции Национального художественного музея Республики Беларусь // Аладовские чтения — 2021: материалы Международный науч.-практ. конф. (Минск, 27 мая 2021 г.) / М-во культуры Респ. Беларусь, Нац. Художств. Музей Респ. Беларусь; редкол.: С. И. Анейко [и др.]. — Минск: БелНИИТ «Транстехника», 2021. — С. 126—139..
Палатно было адрэстаўравана ў 2011–2013 гадах рэстаўратаркай 1 катэгорыі С. А. Ішмаевай.
Паходжанне Жывапіснае палатно «Ап’яненне Ноя» было набыта ў калекцыю Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у пачатку 1960-х гадоў. «Ап’яненне Ноя» лічылася працай невядомага мастака кола прадстаўніка неапалітанскай школы жывапісу Лукі Джардана (1634—1705). Яна паходзіла з калекцыі ленінградскага архітэктара, рэстаўратара і калекцыянера (1887—1975)Двойная удача. Ранние произведения Антонио Молинари в коллекции Национального художественного музея Республики Беларусь // Аладовские чтения — 2021: материалы Международный науч.-практ. конф. (Минск, 27 мая 2021 г.) / М-во культуры Респ. Беларусь, Нац. Художств. Музей Респ. Беларусь; редкол.: С. И. Анейко [и др.]. — Минск: БелНИИТ «Транстехника», 2021. — С. 126—139.. Другая карціна, набытая ў гэты час, «Ап’яненне Ноя», лічылася працай нямецкага мастака Карла Лота.
Прасачыць гісторыя існавання палатна на сённяшні дзень не ўдалося. Наяўнасць на падрамніку карціны сургучнага ўладальніцкай пячаткі з выявай злучаных гербаў родаў Далгарукіх і Ланскіх, дае магчымасць выказаць здагадку, што некаторы час палатно знаходзілася ў іхняй агульнай калекцыі. Адзіным выяўленым сваяцтвам паміж гэтымі родамі быў шлюб Праскоўі Мікалаеўны Далгарукавай (1770 — не раней за 1820), дачкі князя Мікалая Сяргеевіча Далгарукава (1718—1781) і княгіні Наталлі Сяргееўны Далгарукавай (нар. Салтыковой, 1742—1801) і палкоўніка Якава Дзмітрыевіча Ланскога (? — 1820), сына каменданта Полацка Дзмітрыя Арцем’евіча Ланскога (1712—1777) і Аграфены Іванаўны Петраво-Салававо (1730-я — ?).
Атрыбуцыя За час існавання ў музеі абедзве кампазіцыі зведалі шэраг атрыбуцый. Сюжэт кампазіцыі «Алегорыя» быў вызначаны як старазапаветная сцэна блаславення Якава Ісакам ці «Выкрадзенае блаславенне» (), а наконт «Ап’янення Ноя» высоўвалася меркаванне, што карціна магла належаць пэндзлю венецыянскага жывапісца (1628—1679). Праца праяўляла рысы тэнебрысцкай манеры жывапісу, характэрнай для мастацтва караваджыстаў ці неапалітанскіх мастакоў XVII стагоддзя, у аснове якой ляжыць праца са святлаценем, што дазволіла абмежаваць пошук іх магчымых аўтараў.
Вынікі тэхніка-тэхналагічных даследаванняў палотнаў «Алегорыя» («Ісак, які багаслаўляе Якава») і «Ап’яненне Ноя» разам са стылістычным аналізам далі аднесці іх да венецыянскай школы і разглядаць як творы аднаго аўтара.
У 2008 годзе Мінск з прыватным візітам наведаў главы аддзела жывапісу старых майстроў міланскага філіяла аўкцыённага дому Christie’s , які азнаёміўся з калекцыяй заходнееўрапейскага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Рыкаміні былі выказаны здагадкі наконт атрыбуцыі некаторых твораў еўрапейскіх майстроў. У сваім артыкуле «Blitz a Minsk» ён напісаўRiccomini, M. Blitz a Minsk / M. Riccomini // Paragone. Rivista mensile di arte figurative е letteratura fondata da Roberto Longhi. Anno LXI. Terza serie. Numero 89 (719). Gennario 2010. – Firenze, 2010. – P. 36–45:Падчас працы над навуковым каталогам еўрапейскага жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, складальнікі звярнуліся да калег з , дзе захоўваюцца творы Малінары, і да італьянскага гісторыка мастацтва , дырэктара венецыянскага музея , главы Кабінета малюнкаў і гравюр музея Карэр (Венецыя). Яны безумоўна пацвердзілі аўтарства Антоніа Малінары і прыналежнасць палотнаў да ранняга перыяду творчасці мастака — 1680—1685 гадоў.
Апісанне Да пачатку 1680-х гадоў Малінары працаваў пад моцным уплывам тэнебрысцкай манеры жывапісу і такіх майстроў, як Дзанкі і Лот, у якіх ён запазычаў набор кампазіцыйных клішэ з падкрэсленай эмацыйнасцю сцэн.
У гэтую групу ўключаюць серыю палотнаў, якія паказваюць старазапаветны сюжэт «Ап'яненне Ноя», якімі Малінары адкрывае практыку паўтарэння адной і той жа кампазіцыі з мінімальнымі варыяцыямі. Да іх ліку адносяцца жывапіснае палатно з калекцыі Дзяржаўнай галерэі Штутгарта (97х115,5), вядомая па фатаграфіі вельмі блізкая кампазіцыя вертыкальнага фармату з прыватнай калекцыі ў Лондане (150х117 см) і практычна ідэнтычная ёй карціна з калекцыі Фонду Ашчадбанка Александрыі (159,2x117 см), а таксама варыятыўная, з іншым рашэннем фігуры ляжачага Ноя, карціна з прыватнай калекцыі ў Рыме (134x161 см).
Для ўсіх названых твораў, за выключэннем карціны з рымскай прыватнай калекцыі, характэрна адзіная пастава Ноя, якая паўтарае постаць Лаакаона са знакамітай скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны».
Жывапіснае палатно з мінскай калекцыі, па сутнасці з'яўляецца люстраным варыянтам добра распрацаванай Малінары кампазіцыйнай схемы. Беларускія даследчыкі мяркуюць, што карціна з калекцыі музея магла быць «першай спробай», на карысць чаго сведчыць той факт, што палярна арыентаваная схема, верагодна, больш імпанавала мастаку, які стварыў некалькі варыянтаў кампазіцый з аналагічнай пабудовай.
Крыніцы
Катэгорыя:Творы на біблейскія сюжэты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны Антоніа Малінары