Ала Валерыеўна НавуменкаАла Валерыеўна Навуменка (Ала Валериевна Науменко; , в. Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзілася 13 красавіка 1969 года ў вёсцы Дзямідаў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.

Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя М. К. Крупскай па спецыяльнасці «Матэматыка і фізіка». Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам фізікі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 г. Нароўлі, у 1997—2001 гг. — дырэктарам школы № 2 г. Нароўлі. Пасля была выбрана старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў. Працавала паралельна старшынёй Нараўлянскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру»Науменко Алла ВалериевнаС ЮБИЛЕЕМ, НАУМЕНКО АЛЛА ВАЛЕРИЕВНА!. Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У лютым 2024 г. была выбрана дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Палескай выбарчай акругі (№ 43), якая ахоплівае Ельскі раён, частку горада Мазыра і частку Мазырскага раёна. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенцеБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца членам Беларускай партыі «Белая Русь»Науменко Алла ВалерьевнаНауменко Алла Валерьевна.

Маёмасць У пачатку 2024 г. падчас выбараў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь задэкларавала агульную суму гадавога даходу ў памеры 64024,86 беларускіх рублёў (каля 19 800 долараў ЗША па тагачаснаму курсу) Гомель в 2024 году выбирает депутатов: где кандидаты работают, сколько зарабатывают и что обещают, а таксама нерухомую маёмасць: на праве ўласнасці мела аднакватэрны жылы дом агульнай плошчай 43,4 кв. м у Мазырскім раёне, зямельны ўчастак плошчай 0,25 га ў Мазырскім раёнеГомель в 2024 году выбирает депутатов: где кандидаты работают, сколько зарабатывают и что обещают.

Сям’я Замужам, мае дачкуНауменко Алла Валерьевна.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, медалём «Заслужаны міратворац» Беларускага фонду міруНауменко Алла Валерьевна.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Алла Валериевна Науменко Науменко Алла Валерьевна

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне Катэгорыя:Постаці Нароўлі Катэгорыя:Постаці Мазыра Катэгорыя:Постаці Ельска Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь