У Цзінцзы́ (, Чучжоу — , Янчжоу) — кітайскі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сям’і цынскага чыноўніка У Ліньцы. Дзед У Дань быў членам Акадэміі Ханьлінь. Большую частку жыцця бедаваў. У спробе палепшыць матэрыяльны стан, ва ўзросце 32 гадоў ён перабраўся ў Нанкін, дзе зрабіўся прыкметнай фігурай у асяроддзі адукаванага чынавенства горада.

Не пазней, чым у 1740 годзе ў Нанкіне ён пачаў пісаць свой адзіны значны твор «Неафіцыйная гісторыя канфуцыянцаў», які лічыцца першым значным сацыяльна-сатырычным раманам у кітайскай літаратуры. Праца над гэтым раманам заняла больш за 10 гадоў яго жыцця.

Апроч гэтага рамана, значная літаратурная спадчына У Цзінцзы ўключае некалькі паэтычных твораў (большая частка з іх не захавалася) і каментары да класічнага паэтычнага зборніка «Шы-цзін».

Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая