Трае́цкія пе́сні, сёмушныя песні — песні веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі, што спяваліся на Сёмуху (Тройцу), для якой характэрны культ расліннасці. Вядомы славянскім народам.

Вылучаюцца цесна звязаныя з абрадавымі дзеяннямі песні і так званыя прымеркаваныя, сувязь якіх з абрадамі цяжка вызначыць. Сярод абрадавых песень вылучаюцца групы песень: з матывамі ўслаўлення зеляніны (часцей за ўсё, бярозы); пры завіванні вянкоў; кумлення; любоўнай тэматыкі; варажбы на прадказанне лёсу. Асабліва персаніфікаваны ў песнях вобраз бярозы, якая была важным абрадавым атрыбутам.

Мясцовая разнавіднасць траецкіх песень — куставыя песні, галоўным прызначэннем якіх было спрыяць будучаму ўраджаю.

Крыніцы

Літаратура

Аляхновіч, А. М. Сёмушныя песні, траецкія песні // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Т. 6 : М — Я / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2015. — С. 344. — ISBN 978-985-11-0889-9.

Спасылкі Троицкие святки: Троицкие обряды и песни Белгородской области: Экспедиционная тетрадь. Вып. 20 / Ред.-сост. Н. В. Солодовикова, Н. В. Кривчикова. — Белгород: издание БГЦНТ, 2005. — 47 стр. нот. Дёмина Л. В. Обрядовый комплекс троицко-семицкой недели русских старожилов и новопоселенцев Западно-Сибирского Зауралья // Общество: философия, история, культура. 2016.

Катэгорыя:Славянская культура Катэгорыя:Беларускія народныя песні Катэгорыя:Сёмуха