Аналіты́чныя мо́вы — мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а галоўным чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і іншымі сродкамі.
Да аналітычных моў належаць англійская, французская, новаперсідская, балгарская і іншыя.
Аналітызм у сінтэтычных мовах Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у тым ліку і беларускай. Напрыклад, пры ўтварэнні: складаных формаў ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»); будучага і прошлага часу дзеяслоўаў («буду пісаць», «пайшоў быў»); загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»); складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»).
Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў Сінтэтычныя мовы Полісінтэтычныя мовы Ізалявальныя мовы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Лінгвістычная тыпалогія