Віктóрыя () — вадаспад на рацэ Замбезі ў Паўднёвай Афрыцы. Размешчаны на мяжы Замбіі і Зімбабве.
Шырыня вадаспаду — прыкладна 1800 метраў, вышыня - 128 метраў. Вадаспад уяўляе сабой незвычайнае відовішча — вузкую прорву, у якую падае вада.
Шатландскі даследчык Давід Лівінгстан наведаў вадаспад у 1855 годзе і назваў яго ў гонар каралевы Вікторыі. Раней вадаспад быў вядомы сярод мясцовага насельніцтва як «Грымотны Дым».
Гл. таксама Вадаспады Ігуасу
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 395—396. — 672 с. с илл.
Спасылкі Вадаспад Вікторыя на maps.google.com Вадаспад Вікторыя на сайце Свет Вадаспадаў Фатаграфіі вадаспаду Вікторыя
Катэгорыя:Вадаспады Катэгорыя:Геаграфія Замбіі Катэгорыя:Геаграфія Зімбабвэ Катэгорыя:Басейн Замбезі