Кубінскае песа (ISO 4217 код: CUP ) — валюта, якая знаходзіцца ў афіцыйным абароце на Кубе. Складацца з 100 сентава. Другім відам валюты ў 1994—2021 гадах з’яўлялася Кубінскае канверсоўнае песа (CUC), якое адрознівалася наяўнасцю надпісу «convertible». Канверсоўнае песа выкарыстоўваліся ў асноўным у турыстычнай галіне, а таксама ў «доларавых крамах».

Гісторыя Да 1857 года на Кубе дзейнічалі іспанскі і іспанскі каланіяльны рэалы. З 1857 года на Кубе сталі выпускацца банкноты для абарачэння толькі на востраве. Яны былі намінаваныя ў песа, 1 песа = 8 рэалаў. З 1869 года таксама былі выпушчаныя банкноты, намінаваныя ў сентава, 100 сентаво = 1 песа. У 1881 годзе песа быў прывязаны да долара ЗША ў роўнасці. Валюта па-ранейшаму мела толькі банкноты аж да 1915 года, калі былі выпушчаныя першыя манеты.

У 1960 годзе валюта была адвязана ад долара, які змяніў савецкі рубель. Песа страціў канверсаванасць з-за ўвядзення санкцый ЗША, якія прыпынілі закупкі цукру. Апошняе стала галоўнай прычынай пераключэння Кубы на новага эканамічнага партнёра — СССР. Пасля распаду СССР у 1991 годзе, песа зноў моцна страціў у кошце, і абменны курс упаў да 125 песа за долар. У апошні час курс падняўся і цяпер складае прыкладна 25 песа за долар.

У 1993 годзе падчас строгай эканоміі амерыканскі долар быў дапушчаны на рынак краіны. Ён выкарыстоўваўся для куплі другарадных тавараў і паслуг, напрыклад, касметыкі, і нават некаторых прадуктаў. У 1994 годзе было ўведзена канверсоўнае песа, з суадносінамі 1 да 1 з доларам ЗША. 8 лістапада 2004 года кубінскі ўрад канфіскаваў долары з абарачэння ў адказ на новыя санкцыі з боку ЗША. У 2005 годзе курс канверсоўнага песа быў узняты да 1,08 долара ЗША, але 14 сакавіка 2011 года вярнуўся на ранейшы ўзровень.

Манеты

У 1915 годзе былі выпушчаныя манеты — медна-нікелевыя ў 1, 2 і 5 сентава, срэбраныя ў 10, 20 і 40 сентава і 1 песа, а таксама залатыя ў 1, 2, 4, 5, 10 і 20 песа. Іх дызайн быў створаны Чарльзам Барберам, якія стварылі таксама манеты ў чвэрць і палову долара для ЗША. Манеты чаканіліся ў ЗША ў Філадэльфіі. Залатыя манеты і манеты ў 2 сентава не вырабляліся пасля 1916 года, а вытворчасць срэбранага 1 песа была спынена ў 1934 годзе. Латуневыя манеты ў 1 і 5 сентава былі выпушчаныя ў 1943 годзе. У 1953 годзе былі выпушчаныя срэбраныя манеты наміналам у 25, 50 сентава і 1 песа, прысвечаныя 100-годдзю Хасэ Марці. Гэта былі апошнія срэбныя манеты ў абароце. Апошнімі вырабленымі ў ЗША манетамі былі 5 сентава 1961 года.

У 1962 годзе былі выпушчаныя медна-нікелевыя манеты ў 20 і 40 сентава, затым у 1963 годзе — алюмініевыя 1 і 5 сентава. У 1969 годзе былі ўведзеныя алюмініевыя 20 сентава, а затым 2 сентава і латуневыя 1 песа ў 1983 годзе. Медна-нікелевыя манеты ў 3 песа з’явіліся ў 1990 годзе, а ў 1992 годзе — манеты ў 1 і 3 песа. Манеты ў 40 сентава былі канфіскаваныя з абарачэння ў ліпені 2004 года. Цяпер хаджэнне маюць манеты ў 1, 2, 5 і 20 сентава, а таксама ў 1 і 3 песа.

Памятныя манеты Акрамя таго, выпускаюцца розныя памятныя манеты вартасцю 50 сентава, 1 песа і вышэй, з выявай кубінскіх нацыянальных дзеячаў ці прадстаўнікоў жывёльнага свету Кубы, якія з’яўляюцца папулярным кубінскім сувенірам. У 1997 годзе была выпушчана серыя медна-нікелевых манет у 1 песа з выявай раслін-прадстаўнікоў флоры Карыбскага басейна. У 2001 годзе традыцыя фларыстыкі на манетах была працягнутая — выпушчаная серыя медна-нікелевых манет вартасцю ў 1 песа з выявай раслін кубінскай флоры.

Канверсоўнае песа З 1981 па 1989 год Нацыянальны Інстытут турызму выпускаў «гасцявыя манеты» для выкарыстання турыстамі (з надпісам «Інтур»).

У 1981 годзе былі выпушчаныя манеты з медна-нікелевага сплаву ў 5, 10, 25 і 50 сентава і 1 песа, а ў 1988 — тыя ж наміналы, акрамя песа, але з алюмінія.

Гэтыя манеты былі дэнамінаваныя і ў 1994 годзе заменены на канверсоўныя манеты, выпушчаныя ў Канадзе: манеты ў 1, 5, 10, 25 і 50 сентава, а таксама 1 песа. У 1999 годзе была ўведзена ў абарачэнне манета ў 5 канверсоўных песа. На манетах канверсоўных песа і сентава намаляваныя асноўныя турыстычныя славутасці Кубы (Плошча Рэвалюцыі на 1 сентава, Трынідад на 25 сентава, Кафедральны сабор ў Гаване на 50 сентава, індзейская вёска Гуама на 1 песа).

На банкнотах канверсоўнага песа намаляваныя будынкі і помнікі (у адрозненне ад «звычайнага» песа, дзе намаляваныя партрэты).

У 2021 годзе абарот канверсоўнага песа быў спынены.

Банкноты У 1857 годзе «Іспанскі Банк Гаваны» выпусціў банкноты ў 50, 100, 300, 500 і 1000 песа. Банкноты ў 25 песа былі выпушчаныя ў 1867 годзе, а ў 1869 годзе — у 5 і 10 песа. Падчас Дзесяцігадовай вайны былі выпушчаныя банкноты з імем Рэспублікі Куба наміналам у 50 сентава, 1, 5, 10, 50, 500 і 1000 песа.

У 1872 годзе «Іспанскі банк Гаваны» выпусціў банкноты ў 5, 10, 25 і 50 сентава і 1 і 3 песа. У 1891 годзе казначэйства выпусціла 5, 10, 20, 50, 100 і 200 песа. У 1896 годзе банк змяніў імя на «Іспанскі Банк вострава Куба» і выпусціў банкноты ў 5 і 50 сентава, 1, 5, 10, 50, 100, 500 і 1000 песа, а ў 1897 годзе — 10 і 20 сентава.

У 1905 годзе «Нацыянальны Банк Кубы» выпусціў банкноты ў 1, 2, 5 і 10 песа. У 1934 урад прэзентаваў срэбныя сертыфікаты намінаваныя ў 1, 5, 10, 20 і 50 песа, затым у 1936 годзе ў 100 песа, а ў 1944 годзе — 500 і 1000 песа.

У 1949 банк вярнуўся да выпуску папяровых грошай, выпусціўшы банкноты ў 1, 5, 10 і 20 песа, а ў 1950 годзе — 50, 100, 500, 1000 і 10 000 песа. Банкноты наміналам вышэй за 100 песа затым доўгі час не выпускаліся.

Пасля перамогі рэвалюцыі банкноты ў 500 і 1000 песа былі канфіскаваныя з абарачэння. У жніўні 1961 года была праведзена грашовая рэформа, ранейшыя банкноты заменены новымі, надрукаванымі ў Чэхаславакіі. Абмен адбываўся ў суадносінах 1:1, абменьваліся сумы ў межах 200 песа на сям’ю, астатнія сумы ў межах 10 000 песа залічваліся на спецыяльныя рахункі ў Нацыянальным банку Кубы.

У 1983 годзе былі выпушчаныя банкноты ў 3 песа.

У 1997 годзе пачаты выпуск банкнот Цэнтральнага банка Кубы, якімі паступова замяняліся банкноты Нацыянальнага банка. У 2000 годзе была выпушчаная памятная банкнота ў 100 песа, а ў 2003 годзе — памятныя банкноты ў 1 і 20 песа. У цяперашні час у абароце знаходзяцца банкноты ў 1, 3, 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 песа.

Выпуск 1905 года Адной з важных мер уведзеных недаўгавечнай першай Рэспублікай было стварэнне Нацыянальнага Банка (Banco National de Cuba). Недатаваныя банкноты, гравіраваныя і аддрукаваныя American Bank Note Company ў 1905 годзе, ніколі не былі выпушчаныя ў абарот па прычыне рэвалюцыі, якая адбылася ў 1906 годзе і прывяла да аднаўлення ўлады амерыканскай адміністрацыі. Банкноты Кубы (выпуск 1905 года)МалюнакНамінал (песа)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок1шэрыДамінга Мендэс КапотэЗамак мора, Сант’яга-дэ-Куба19052Максіма Гомес5Хуан Мантэс10Томас Эстрада Пальма

Срэбныя сертыфікаты 1934—1949 гадоў На працягу ўсяго перыяду праўлення Батысты прадпрымаліся спробы замяніць у абароце Амерыканскі долар, якія скончыліся выпушчанымі кубінскім урадам срэбных сертыфікатаў (Certificados de Plata), уведзеных у грашовы абарот у канцы 1934 года. Гэтыя банкноты, якія маюць год выпуску, з наміналамі аж да 20 песа выпускаліся ў 1934, 1936, 1938, 1943, 1945 і 1948 гадах. Банкноты з наміналамі ў 1 і 5 песа таксама выпускаліся ў 1949 годзе. Банкнота вартасцю ў 50 песа выпускалася менш часта аж да 1948 года, а 100 песа ўведзены ў 1936 годзе. Банкноты вырабляліся Бюро Гравіравання і Друку ў Вашынгтоне. Усе банкноты, уведзеныя ў 1934 годзе, мелі нацыянальны герб у выглядзе шчыта на адваротным баку, і партрэт, апраўлены лаўровым вянком, на пярэднім баку. Сярэбраныя сертыфікаты (выпуск 1934—1949 гадоў)МалюнакНамінал (песа)Асноўны колерАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок1сініХасэ МарціГерб Кубы19345чырвоныМаксіма Гомес10карычневыКарлас Мануэль дэ Сеспедэс193620зялёныАнтоніа Масеа193450аранжавыКалікста Гарсія-і-Іньігес1938100фіялетавыФрансіска Вісэнтэ Агілера500чырвоныСальвадор Сіснерас Бетанкур19441000зялёныТомас Эстрада Пальма

Выпуск 1949—1960 гадоў Банкноты Нацыянальнага Банка Кубы (Banco National de Cuba), выпушчаныя на пачатку функцыянавання гэтай нацыянальнай установы ў 1949 годзе, гравіраваліся і друкаваліся кампаніяй American Bank Note у аднатыпным дызайне, з нацыянальным гербам на абароце і партрэтам гістарычнай асобы ў цэнтры пярэдняга боку. Банкноты Кубы (выпуск 1949—1960 гадоў)МалюнакНамінал (песа)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок1157×66сініХасэ МарціГерб Кубы1949145×62Збор і перапрацоўка цукровага трыснёга1956132×5719595157×66чырвоныМаксіма ГомесГерб Кубы1949145×62зялёныЗбор і перапрацоўка тытуню1958157×66Герб Кубы196010карычневыКарлас Мануэль дэ Сеспедэс1949Малочныя прадукты195620зялёныАнтоніа МасеаГерб Кубы1949100шэрыФрансіска Вісэнтэ Агілера1950аранжавы1959500чырвоныСальвадор Сіснерас Бетанкур19501000зялёныТомас Эстрада Пальма10 000шэрыІгнасіа Аграмонтэ1953

Выпуск 1961—1965 гадоў Серыя 1961 года вярнулася да стылю першай серыі American Bank Note, з партрэтам у цэнтры пярэдняга боку змешчаным у вертыкальным авале, па баках авала — намінал словамі. Злева ўнізе подпіс прэзідэнта банка, справа — міністра фінансаў Раланда Дыяс Астанама. Банкноты Кубы (выпуск 1961—1965 гадоў)МалюнакНамінал (песа)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок1150×70аліўкавыХасэ МарціРэвалюцыянеры ўваходзяць у Гавану 08.01.195919615зялёныАнтоніа МасеаУварванне на Кубу (верасень—кастрычнік 1958 года)10карычневыМаксіма ГомесГаванская дэкларацыя (02.09.1960)20сініКаміла СьенфуэгасВысадка з «Гранмы» (02.10.1956)50фіялетавыКалікста Гарсія-і-ІньігесНацыяналізацыя прадпрыемстваў, якія належаць замежнікам (06.08.1960)100чырвоныКарлас Мануэль дэ СеспедэсНапад на казармы Манкада (26.07.1953)

Выпуск 1967—1990 гадоў Банкноты Кубы (выпуск 1967—1990 гадоў)МалюнакНамінал (песа)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок1150×70аліўкавыХасэ МарціРэвалюцыянеры ўваходзяць у Гавану 08.01.195919673чырвоныЭрнэста Чэ ГевараЧэ Гевара зрэзае цукровы трыснёг19835зялёныАнтоніа МасеаУварванне на Кубу (верасень-кастрычнік 1958 года)196710карычневыМаксіма ГомесГаванская дэкларацыя (02.09.1960)20сініКаміла СьенфуэгасВысадка з «Гранмы» (02.10.1956)1971

Выпуск 1990 года У 1990 годзе была выпушчаная новая серыя банкнот. Усе банкноты маюць аднолькавы памер. Банкноты Кубы (выпуск 1990 года)МалюнакНамінал (песа)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок5150×70зялёныАнтоніа МасеаСустрэча Антоніа Масеа з іспанскім генералам Арсеніа Марцінесам дэ Кампасам у 1878 годзе199110карычневыМаксіма ГомесЛюдзі з аўтаматамі Калашнікава і кубінскімі сцягамі20сініКаміла СьенфуэгасУборка бананаў, палявыя работы50бардовыКалікста ГарсіяЦэнтр генетычнай інжынерыі і біятэхналогій ў Гаване1990

Выпуск 1995 года У 1995 годзе былі выпушчаныя банкноты 1 і 3 песа з шматколерным афармленнем. Усе банкноты маюць аднолькавы памер. Банкноты Кубы (выпуск 1995 года)МалюнакНамінал (песа)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеГод увядзенняПярэдні бокАдваротны бокАсабовы бокАдваротны бок1150×70блакітны, зялёныХасэ МарціРэвалюцыянеры ўваходзяць у Гавану19953карычневы, зялёныЭрнэста Чэ ГевараЧэ Гевара зрэзае цукровы трыснёг

Выпуск 1997 года У 1997 годзе быў пачаты выпуск банкнот цэнтральнага банка Кубы. Усе банкноты маюць аднолькавы памер.