Эстэр Мягі (; , — ) — эстонскі кампазітар і педагог. Народная артыстка Эстонскай ССР (1984).
Біяграфія Скончыла ў 1951 годзе аддзяленне кампазіцыі Талінскай кансерваторыі, навуковым кіраўніком Мягі быў прафесар Март Саар. Яна ўвабрала многія ідэі Саара і актыўна цікавілася народнай музыкай. У 1954 годзе Мягі скончыла аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Вісарыёна Шабаліна), пасля чаго пачала выкладаць у Талінскай кансерваторыі; выкладчыцкую дзейнасць Эстэр працягвала аж да сыходу на пенсію ў 1984 годзе. У 1977 годзе — дацэнт.
Пісала рамансы на вершы Керсці Мерылаас, Ральфа Парвэ, Марыі Ундэр і іншых паэтаў. Аўтар музыкі да спектакляў, напрыклад, «Калі прыйшла вясна» (1959) і іншых.
Катэгорыя:Кампазітары Эстоніі