Эстэр Туйксаа (; нар. , ) — эстонскі палітык, неаднаразова абіралася дэпутатам Рыйгікогу.
Біяграфія Нарадзілася ў Пылве. У 1990 годзе скончыла Тартускі ўніверсітэт. Прайшла працоўны шлях ад загадчыцы крамы ў Пылве да міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Юхана Партса і ў першым урадзе Андруса Ансіпа.
У 1994—2000 гадах была ў шэрагах Партыі рэформаў Эстоніі, затым перайшла ў Народны саюз. З 19 сакавіка да 29 красавіка 2007 года выконвала абавязкі старшыні Народнага саюза Эстоніі.
З 12 лістапада 2010 года па 1 ліпеня 2014 года была сябрам Цэнтрысцкай партыі Эстоніі, ад якой была абраная дэпутатам Рыйгікогу 12-га склікання на выбарах, якія прайшлі 6 сакавіка 2011 года. Пакінула Рыйгікогу пасля ўступлення ў сілу абвінаваўчага прысуду суда.
Узнагароджана Ордэнам Белай зоркі трэцяй ступені. Была пазбаўлена ордэна прэзідэнтам Эстоніі ў ліпені 2014 года, пасля таго як суд прызнаў яе вінаватай у атрыманні хабару.
Зноскі
Катэгорыя:Члены Рыйгікогу