Вілья Савісаар-Тоамаст (раней Лаанару і проста Савісаар; нар. ) — эстонскі палітык, член Еўрапейскага парламента, былая жонка лідара Цэнтрысцкай партыі Эстоніі Эдгара Савісаара.
У 1998 годзе Вілья Савісаар уступіла ў Цэнтрысцкую Партыю Эстоніі.
У 2002 годзе на муніцыпальных выбарах у Таліне яна атрымала 5598 галасоў.
На Х і XI выбарах у Рыйгікогу Савісаар прайшла ў парламент і ў 2007—2009 гадах з’яўлялася старшынёй фракцыі цэнтрыстаў.
Падчас XI выбараў у 2007 годзе яна атрымала 8531 галасоў ад акруг Хааберсці, Пых’я-Талін і Крысційнэ ў Таліне. У Цэнтрысцкай партыі больш галасоў атрымаў толькі лідар гэтай партыі — Эдгар Савісаар.
Па выніках муніцыпальных выбараў 2005 года Савісаар стала старэйшынай раёна Пых’я-Талін.
У красавіку 2012 года Вілья Савісаар-Тоамаст пакінула шэрагі Цэнтрысцкай партыі Эстоніі разам з 7 іншымі вядомымі сябрамі партыі ў сувязі з унутрыпартыйнымі канфліктамі.
Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Эстоніі