Транзі́т (ад  — праходжанне, пераход) — перавозкі грузаў і пасажыраў з аднаго пункта ў другі праз прамежкавыя (транзітныя) пункты. На чыгуначным транспарце тэрмін «транзіт» таксама ўжываецца да цягнікоў і асобных вагонаў, на рачным транспарце — пры перавозках у межах двух або некалькіх сумежных параходстваў (прамы транзіт), а таксама паміж партамі і прыстанямі аднаго параходства (унутраны транзіт).

Транзітныя перавозкі могуць быць змешаныя (рознымі відамі транспарту), а таксама адбывацца ўнутры краіны, паміж рознымі краінамі і праз іншую краіну ў трэцюю на аснове міжнародных пагадненняў (міжнародны транзіт).

Існуюць абмежаванні на транзіт некаторых грузаў, такіх як зброя, выбуховыя і наркатычныя рэчывы і іншыя грузы.

Крыніцы

Літаратура

Транзи́т // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 321. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Катэгорыя:Грузаперавозкі Катэгорыя:Пасажырскія перавозкі