Оскар Піхт () — вынаходнік пішучай машынкі для сляпых, які ў пачатку 20-га стагоддзя прадставіў шэраг інавацыйных рашэнняў для палягчэння навучання і спрашчэння паўсядзённага функцыянавання для людзей з парушэннямі зроку
Біяграфія Оскар Піхт нарадзіўся 27 мая 1871 года ў у Пазевальку ў сям’і пекара Вільгельма і яго жонкі Герміны. Скончыў муніцыпальную школу ў Пазевальку, а затым Вышэйшую школу для хлопчыкаў (Höhere Knabenschule). У 1886—1891 гадах навучаўся ў настаўніцкай семінарыі ў Паліцы.
24 красавіка 1902 года ён ажаніўся з Маргарэт Шарлотай Конрад, з якой у яго было трое дзяцей.
Памёр Оскар Піхт ва ўзросце 74 гадоў. Пахаваны на могілках у нямецкім Нутэталі.
Пішучая машынка для сляпых Пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі ў 1891 годзе, Піхт вырашыў перарыентавацца на навучанне людзей з парушэннямі зроку. Для гэтага ен дадаткова пайшоў навучацца ў 1897—1899 гадах у дзяржаўным Цэнтры сляпых у Берліне. Акурат пасля заканчэння навучання, у 1899 годзе ен стварыў першую пішучую машынку для сляпых з шрыфтам Брайля. У 1901 годзе ён запатэнтаваў свае вынаходніцтва. Да 1932 года Піхт агулам запатэнтаваў каля 10 канструкцый пішучых машынак для людзей з парушэннямі зроку. У 1910 годзе Піхтам была сканструявана пішучая машынка, якая дазваляла друкаваць тэкст не на аркушы паперы, як раней, а на палосцы паперы (т.з. Stenomaschine).
Пад кіраўніцтвам Піхта быў створаны спецыяльны выпуклы глобус для сляпых. Па яго ж ініцыятыве быў зняты першы фільм пра сляпых «Нашы сляпыя і іх свет» (ням. Unsere Blinden und ihre Welt).
У 1912 годзе (па іншым звесткам 1910) Піхт стаў дырэктарам Цэнтра сляпых ў польскім Быдгашчы. Пазней у 1920—1933 гадах ён узначальваў дзяржаўны Цэнтра сляпых ў Берліне, дзе калісьці навучаўся. Пасля выхаду на пенсію, з 1934 года, Піхт спачатку жыў у Штэгліцы, а потым пераехаў у прытулак для сляпых у Патсдам-Рэбрук.
Ушанаванне памяці
Сярэдняя школа ў Пазевальку, дзе вучыўся Оскар Піхт носіць яго імя. На сцяне школы ўсталявана мемарыяльная дошка з бюстам вынаходніка У 2017 годзе імя Оскара Піхта было прысвоена адмысловаму нізкападлогаваму трамваю, вырабленаму для польскага рынку кампаніяй PESA з польскага Быдгашча. У верасні 2024 года Оскару Піхту быў прысвечаны асобны дудл пашуковай сістэмы Google
Крыніцы
Катэгорыя:Вынаходнікі Катэгорыя:Тыфлапедагогі