Анура Кумара Дысанаяке (, , ) — Прэзідэнт Шры-Ланкі з 23 верасня 2024 года, быў членам парламента ад акругі Каломба, лідар партый Джанатха Вімукці Перамуна (з 2014 года) і Нацыянальная народная ўлада (з 2019 года).
Біяграфія Анура Кумара нарадзіўся 24 лістапада 1968 года ў вёсцы Тамбутэгама ў акрузе Анурадхапура, Паўночна-Цэнтральная правінцыя Шры-Ланкі і там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Яго бацькам быў дробны служачы. Анура Кумара стаў першым выпускніком сваёй школы, які паступіў ва ўніверсітэт.
У студэнцкія гады ён заняўся палітыкай, уступіўшы ў моладзевую арганізацыю леварадыкальнай партыі Джанатха Вімукці Перамуна (ДВП). У 2000 годзе ён быў абраны ў парламент ад ДВП, а ў 2004 годзе, калі ДВП разам з Партыяй свабоды ўтварыла кааліцыйны ўрад, стаў міністрам сельскай гаспадаркі. Праз год пры распадзе кааліцыі ён сышоў у адстаўку.
Ён стаў лідарам ДВП у 2014 годзе. Яго папулярнасці спрыялі масавыя пратэсты 2022 года. Дысанаяке пазіцыянуе сябе як палітыка, не звязанага з непапулярнай палітычнай элітай.
Прэзідэнцтва Выбары прэзідэнта ў Шры-Ланцы адбыліся 21 верасня 2024 года. Анура ў другім туры падтрымалі 5,7 млн грамадзян, на мільён больш, чым яго бліжэйшага суперніка Саджыта Прэмадасу.
Крыніцы
Спасылкі Спіс кіраўнікоў Шры-Ланкі (архіўная копія 2022-07-28)
Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнты Шры-Ланкі