Rosalind — гэта адукацыйны рэсурс і вэб-праект для вывучэння біяінфарматыкі праз рашэнне задач і праграмаванне. Карыстальнікі Rosalind вывучаюць канцэпцыі біяінфарматыкі з дапамогай дрэва задач, рашэнне каторых дае біялагічныя, алгарытмічныя і праграмныя веды адначасова або вучацца па тэмах выраўноўвання, камбінаторыкі, вылічальнай мас-спектраметрыі, спадчыннасці, папуляцыйнай дынамікі і г.д. Кожная задача правяраецца аўтаматычна, што дазваляе выкарыстоўваць праект для аўтаматызаванай праверкі хатніх заданняў у існуючых класах.
Rosalind — гэта сумесны праект Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега і Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага ўніверсітэта разам з Расійскай акадэміяй навук. Праект названы ў гонар Разалінды Франклін, чыя рэнтгенаўская крышталаграфія зробленая разам з Рэймандам Гослінгам спрыяла адкрыццю структуры ДНК (падвоенай спіралі) Джэймсам Д. Уотсанам і Фрэнсісам Крыкам. Rosalind быў прызнаны найлепшым адукацыйным праектам у галіне біяіфарматыкі ў 2012 годзе згодна апытанню на сайце Homolog.us. Станам на 2024 год праект мае 116 тысяч карыстальнікаў.
З 2013 года Rosalind выкарыстоўвалася ў першым MOOC па біяінфарматычных алгарытмах на Coursera, разам з інтэрактыўнымі навучальнымі матэрыяламі, размешчанымі на пляцоўцы Stepik.
Крыніцы
Спасылкі
Rosalind
Катэгорыя:Праграмаванне Катэгорыя:Біялагічныя сайты