Таксі́н ( (toxikos) — атрутны) — яды біялагічнага паходжання.
Выпрацоўваюцца напрыклад пухлінавымі клеткамі, інфекцыйнымі ( — насычаць, заражаць) агентамі — бактэрыямі, вірусамі, грыбамі (мікатаксін), або паразітамі, у прыватнасці гельмінтамі. Шырокая група таксінаў выпрацоўваецца раслінамі і марскімі бесхрыбтовымі. Таксіны маюцца ў ядах пчол, змей, некаторых павукоў і скарпіёнаў. Таксіны расліннага паходжання (фітатаксіны): рыцын з насення клешчавіны, абрын (з абрусу).
Найбольш вядомыя мікробныя таксіны, сярод якіх адрозніваюць экзатаксіны і эндатаксіны.
Экзатаксіны (простыя бялкі) утвараюцца грамстаноўчымі і некаторымі грамамоўнымі патагеннымі бактэрыямі і выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе. Некаторыя з эндатаксінаў выклікаюць слупняк, батулізм, дызентэрыю і іншыя хваробы.
Эндатаксіны (складаныя бялкі — комплексы ліпаполіцукрыдаў з бялкамі) знаходзяцца ў вонкавых слаях клетачных сценак патагенных грамадмоўных бактэрый. Гэтыя таксіны выклікаюць, напрыклад, брушны тыф, дызентэрыю.
Па тыпу ўздзеяння на арганізм адрозніваюць нейратаксіны, якія ўздзейнічаюць на розныя этапы перадачы нервовых імпульсаў; цытатаксіны, якія валодаюць паверхневай актыўнасцю і разбураюць клетачныя мембраны; таксіны-інгібітары, якія прыгнятаюць актыўнасць пэўных ферментаў і парушаюць працэсы абмену рэчываў у арганізме; таксіны-ферменты (пратэазы, нуклеазы, гілауранідазы, фосфаліпазы і іншыя), якія разбураюць у арганізме бялкі, ліпіды, нуклеінавыя кіслоты, полісахарыды і інш.
З таксінаў атрымліваюць неатрутныя анатаксіны і антыбіётыкі.
Гл. таксама Алкалоіды Мікатаксіны Фітатаксіны Цэрэўлід
Зноскі
Літаратура
Таксі́ны //
Спасылкі James M. Madsen Токсины как оружие массового поражения // Справочник MSD Немекин В. Н. Рябинин О. Н. Токсины и оценка их поражающего действия // Современные технологии обеспечения гражданской обороны и ликвидации последствий чрезвычайных ситуаций Бесараб С. В. Плесени, гнили, токсины μ-скопических грибов // Хабр — habr.com, 21 августа 2021, 02:26 Токсины // Термины МЧС России Токсины // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Токси́ны // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru