Ганна Віктараўна Навасельцава (нар. , ) — беларуская літаратуразнаўца, пісьменніца. Кандыдат філалагічных навук (2013), дацэнт (2016).

Біярафія Нарадзілася ў 1983 годзе ў Віцебску. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2006), аспірантуру пры ім (2009), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2012), дактарантуру пры Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2021).

З 2009 года — выкладчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. М. Машэрава, з 2015 года — дацэнт кафедры літаратуры, з 2023 года — дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі.

Сфера навуковых інтарэсаў: жанр рамана ў беларускай літаратуры другой паловы XX — пачатку XXІ стагоддзя. На прыкладах значнага корпуса мастацкіх тэкстаў, раман разглядаецца ёй як адкрытая змястоўная форма асэнсавання рэчаіснасці, дзе асноўным прадметам аўтарскага творчага паказу выступае асоба ў яе канфліктных узаемаадносінах з грамадска-сацыяльнымі абставінамі.

Творчасць У 2018 годзе выйшла кніга «Калі цябе спаткае казка…». Яна складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых.

Прэміі і ўзнагароды Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча ў намінацыі «проза» (2020)vsu.by.

Выбраная бібліяграфія Калі цябе спаткае казка…: Зборнік сучасных казачных гісторый / Г. В. Навасельцава. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. — 166 с. ISBN 978-985-7165-73-5 Жанр рамана ў беларускай літаратуры другой паловы XX — пачатку XXI стагоддзя: манаграфія / Г. В. Навасельцава. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2020. — 268 с. ISBN 978-985-517-763-1 Эстэтычнае спасціжэнне літаратурнай і навуковай дзейнасці ў беларускім рамане канца XX стагоддзя / Г. Навасельцава // Беларуская думка. № 10, 2023. — С. 98—104.

Крыніцы

Спасылкі researchgate.net

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі