Жа́раўка () — хутар у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.
Геаграфія Бліжэйшыя населеныя пункты Гарбавічы, Антонаўка, Рудня Антонаўская, Турцэвічы. Каля хутара ёсць вадаёмы.
Гісторыя Хутар утвораны 15 верасня 2022 года рашэннем Калінкавіцкага райсавета. Вызначаны межы хутара працягласцю 2,023 км, якія ахопліваюць плошчу 21,4306 гектара.
Насельніцтва 2022 год — 5 жыхароў
Інфраструктура
Аграсядзіба Фермерская гаспадарка
Крыніцы
Спасылкі