Жо́лудзь (, ; таксама Жонудзь, або Жанудзь) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Пасёлак Жолудзь уваходзіў у склад Рудзенскага пассавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Янішэўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Па смерці Людвіга Ануфрыевіча Янішэўскага і падзелу яго ўласнасці паміж сынамі, Жолудзь з даменам Ануфраў атрымаў Ігнацый Янішэўскі. У 1889 годзе дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі валодаў фальваркам Жолудзь, меў 210 дзесяцін зямлі. У канцы XIX стагоддзя мясцовасць была каналізавана ад ракі Цітаўкі да Свіслачы, таксама быў створаны канал ад Жолудзя да Пцічы.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, населены пункт займеў статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1944 года пасёлак спалены, былі забіты 5 жыхароў. Пасля вайны пасёлак не быў адноўлены.
Насельніцтва 1908 год — 2 двары, 9 жыхароў 1921 год — 5 двароў, 30 жыхароў, усе палякі 1926 год — 16 двароў, 70 жыхароў 1940 год — 15 двароў, 73 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі