Мірт звыча́йны (Myrtus communis) — вечназялёная кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Невялікае дрэва або куст вышынёй да 3—4 метраў. Маладыя парасткі чатырохгранныя, злёгку валасістыя. Лісце супраціўнае, 2—5 см даўжынёй і 1—2 см шырынёй, цёмна-зялёнае, яйцападобна-ланцэтнае, скурыстае, з суцэльным краем. Кветкі з пяццю пялёсткамі, да 2 см у дыяметры, адзіночныя, белага колеру, духмяныя. Плод — ягада чорнага (цёмна-сіняга) колеру.
Арэал і экалогія Мірт звычайны распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, астравах Міжземнамор’я, Азорскіх астравах. Часта вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў рэгіёнах з субтрапічным кліматам. Святлолюбівая расліна. Сустракаецца ў падлесках дубовых і хваёвых лясоў, у хмызняковых зарасніках. Цвісці і пладаносіць пачынае ва ўзросце 4—5 гадоў. У прыродзе апыляецца насякомымі. Размнажаецца чаранкамі і насеннем.
Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная расліна ў адкрытым грунце і ў хатніх умовах. У культуры з 1853 года. У лісці мірта звычайнага маюцца фітанцыды і да 0,5 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.
Крыніцы
Літаратура
Анненковъ Н. И. Ботаническій словарь. — СПб.: Имп. Академія наукъ, 1878. — С. 222.
Катэгорыя:Міртавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках