Іла Раўдзік (; ) — майстар спорту СССР міжнароднага класа (падводнае арыентаванне).
Біяграфія Нарадзілася 10 студзеня 1944 года ў п. Вастселійна (Эстонская ССР).
У 1967 годзе скончыла Талінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізічная культура».
З 1968 года працавала ў ДТСААФ. У 1968—1978 гадах — член зборнай СССР. Уладальніца некалькіх медаляў чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР. У 1973 годзе была прызнана лепшай спартсменкай Эстоніі. Шматразовая чэмпіёнка Эстоніі па плаванні ў ластах і падводным арыентаванні.
у 1989—2006 гадах працавала інструктарам па плаванні ў дзіцячым садзе «Кастан» у ПярнуRAUDIK, ILLA.
Крыніцы
Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа