Маніякальнай сіндром (стар.-грэч. μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — псіхапаталагічны сіндром, які характарызуецца трыядай сімптомаў: падвышаны настрой па тыпу гіпертыміі, ідэаторнае і псіхічнае узбуджэнне ў выглядзе паскарэння мыслення і маўлення (тахіпсіхія), рухальная ўзрушанасць.

Для маніякальнага сіндрому таксама характэрна, але выяўляецца не заўсёды: узмацненне інстыктыўнай дзейнасці (павышэнне апетыту, сексуальнасці, узмацненне самаахоўных тэндэнцый), падвышаная адвлекаемасць, пераацэнка ўласнай асобы (дасягае часам вар’яцкіх ідэй велічы). Найбольш часта маніякальны сіндром назіраецца ў рамках біпалярнага афектыўнага разладу.

Гл. таксама Гіпаманія

Катэгорыя:Афектыўныя разлады Манія