Партызанская група «Бывалыя» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чашніцкага, Смалявіцкага, Барысаўскага, Лагойскага раёнаў у 1942 годзе. Камандзір — Пётр Рыгоравіч Лапацін.

Гісторыя 28 сакавіка 1942 года група (21 чалавек) была перапраўлена ў нямецкі тыл. У маі 1942 года пераўтворана ў атрад «Дзядзькі Колі», у жніўні 1942 на базе атрадаў «Дзядзькі Колі» (пазней імя Дзяржынскага), імя Сталіна, імя Чапаева, «Бура», «За Айчыну» і дыверсійнай групы Г. Р. Каўзановіча створана партызанская брыгада «Дзядзькі Колі». Камандзіру групы, атрада і брыгады Лапаціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1942 годзе