Партызанская група «Волаты» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Навамышскага, Стаўбцоўскага, Лунінецкага раёнаў у 1942 годзе. Камандзір — Аляксандр Мікітавіч Шыхаў.

Гісторыя У студзені 1944 года група ў 46 чалавек была перапраўлена ў нямецкі тыл. Папоўнілася мясцовым насельніцтвам. Партызаны правялі 63 баявыя аперацыі, пусцілі пад адхон 43 эшалоны, у тым ліку браняпоезд, разбілі 47 паравозаў, 347 вагонаў і платформ, знішчылі 9 аўтамашын, 2 танкі, мост. 01—02.07.1944 года група (100 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру групы Шыхаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе