Андрэ́ас Кры́стэнсен (; нар. ) — дацкі футбаліст, абаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Даніі. Сын былога брамніка «Брондбю» Стэна Крыстэнсена. Выхаванец акадэміі «Брондбю» ігрок з’ехаў у Англію, дзе далучыўся да «Чэлсі», аднак практыку атрымаў у Германіі. Абаронца два гады правёў у мёнхенгладбахскай «Барусіі», перш чым павярнуўся ў «Чэлсі».
Кар’ера Клубная Пачаў займацца футболам у клубе «Ск’ёль», а пазней далучыўся да акадэміі «Брондбю». У сталічным клубе правёў восем гадоў, прыцягваючы цікавасць элітных клубаў Еўропы, уключаючы «Арсенал», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці» і «Баварыі». 7 лютага 2012 года Крыстэнсен вырашыў скласці дагавор з «Чэлсі», у часы калі галоўнай дружынай кіраваў Андрэ Вілаш-Боаш. Упершыню далучыўся да старэйшай каманды 19 мая 2013 года на апошнюю гульню сезона 2012—2013 гадоў, але на пляцоўцы не з’явіўся. У перадсезонным туры па ЗША да сезона 2013—2014 гадоў ён уваходзіў да асноўнай дружыны і падпісаў прафесійны кантракт пасля гэтага«Christensen Chelsea Profile». Chelsea F.C..
Датчанін дэбютаваў у прафесійным футболе 28 кастрычніка 2014 года, калі згуляў усе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, калі «Чэлсі» здабыў перамогу з лікам 2:1 у матчы супраць «Шрусберы Таўн» у чацвертым раўндзе Кубка лігі«Shrewsbury 1–2 Chelsea». BBC Sport.. Апасля спартсмен зноў працяглы час не выходзіў на поле, з’явіўшыся на газоне толькі 24 студзеня 2015 года, калі згуляў у матчы супраць «Брэдфард Сіці» ў Кубку Англіі, дзе «сінія» трывалі паражэнне з лікам 2:4«Chelsea 2–4 Bradford». BBC Sport.. 24 мая абаронца дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Сандэрленда», замяніўшы Джона Обі Мікела на 12-й хвіліне матчы«Chelsea 3–1 Sunderland». BBC Sport.. Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць «Чэлсі». Зважаючы на тое, што Крыстэнсен з’явіўся на пляцоўцы толькі раз за сезон, тагачасны трэнер Жазэ Маўрынью заявіў, што датчанін атрымае медаль ад свайго клуба за свой унёсак«Every Chelsea player to get a Premier League medal says Jose Mourinho». ESPN..
10 ліпеня 2015 года Крыстэнсен далучыўся да мёнхенгладбахскай «Барусіі» паводле двухгадовага пагадненне аб арэндзе«German loan for Christensen». Chelsea F. C.. Ігрок дэбютаваў 10 жніўня супраць «Санкт-Паўлі» ў першым раўндзе Кубка Германіі, а праз пяць дзён выйшаў на пляцоўку ў матчы розыгрышу Бундэслігі супраць дортмундскай «Барусіі», дзе новая дружына абаронцы трывала сакрушальнае паражэнне з лікам 4:0. 5 лютага 2016 года ён адзначыўся першым голам у прафесійнае кар’еры, калі двойчы трапна ўключыў мяч у браму «Вердэра» (5:1)«Mönchengladbach delight at dismantling Bremen» . Bundesliga.. Пасля ўражлівага дэбютнага сезона Крыстэнсен быў прызнаны футбалістам сезону ў клубе, апярэдзіўшы капітана Граніта Джаку«Chelsea prodigy Andreas Christensen wins Borussia Monchegladbach player of the year ahead of Arsenal’s Granit Xhaka». Metro.. Пасля такога поспеху «Барусія» спрабавала выкупіць іграка, аднак «Чэлсі» адхіліла прапанову ў памеры 14,25 млн фунтаў стэрлінгаў«Chelsea reject Borussia Monchengladbach bid for Andreas Christensen». Sky Sports..
12 жніўня 2017 года Крыстэнсен упершыню выступіў у кашулі «Чэлсі» пасля двухгадовай адсутнасці, выйшаўшы з лавы запасных, калі замяніў капітана Гары Кэхіла ў хатнім матчы супраць «Бернлі», дзе «сінія» трывалі паражэнне з лікам 2:3«Chelsea 2–3 Burnley». BBC Sport.. Праз восем дзён ён пачаў гульню ў стартавым складзе ў пераможным матчы супраць «Тотэнхэм Хотспура» (2:1) на Уэмблі«Tottenham Hotspur 1–2 Chelsea». BBC Sport.. У гэтым сезоне 2017—2018 гадоў па вяртанні датчанін правёў 27 матчаў за лонданцаў у чэмпіянаце і з’явіўся ў трох матчах Кубка Англіі, які зноў скарыўся «Чэлсі». Новы галоўны трэнер Маўрыцыа Сары аддаваў перавагу спалучэнню Давіда Луіса і Антоніа Рудыгера ў цэнтральнай зоне абароны, таму да лютага 2019 года Крыстэнсен правёў толькі 15 матчаў, толькі два з якіх прыпалі на гульні чэмпіянату. Праз такую сітуацыю датчанін не выключаў свой сыход з клуба«Christensen had 'doubts' but never considered leaving Chelsea». Goal.com.. 29 мая 2021 года абаронца замяніў Т’ягу Сілву на 39-й хвіліне ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2021 года, дзе сталічныя футбалісты перамаглі «Манчэстэр Сіці» з лікам 1:0«Man. City 0-1 Chelsea: Havertz gives Blues second Champions League triumph». UEFA..
4 ліпеня 2022 года Крыстэнсен далучыўся да складу «Барселоны», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Прыкметна, што за пераход іграка «Чэлсі» на атрымаў грошаў«Christensen, second signing for FC Barcelona». FC Barcelona.. 13 жніўня ігрок дэбютаваў за новы клуб у безгалавой нічыёй супраць «Рая Вальекана»«Barcelona frustrated by Rayo Vallecano as Lewandowski & Raphinha’s La Liga debuts spoiled». Goal.com..
Міжнародная 8 чэрвеня 2015 года Крыстэнсен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Даніі ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Чарнагорыі (2:1), замяніўшы на 69-й хвіліне П’ера-Эміля Гёйб’ерга«Pierre-Emile er vores panzerwagen!». Ekstra Bladet.. 24 сакавіка 2016 года ігрок упершыню з’явіўся ў стартавым складзе таварыскага матча супраць зборнай Ісландыі, дзе датчане здабылі перамогу з лікам 2:1. Крыстэнсен згуляў у шасці матчаў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 года. 14 лістапада 2017 года ён нават забіў свой першы гол у пераможным матчы супраць зборная Ірландыі (5:1)«Republic of Ireland 1–5 Denmark». BBC Sport.. Ігрок не толькі трапіў на чэмпіянат свету 2018 года, але і стала з’яўляўся на пляцоўцы ў пары да Сімана К’ера. Гэта стала мажлівым праз траўму Андрэаса Б’еляна. Крыстэнсен быў адным з ключавых ігракоў зборнай падчас кампаніі чэмпіянату Еўропы 2020 года, правёўшы ўсе шэсць гульняў турніру«UEFA Euro 2020 Player Statistics: Andreas Christensen» . UEFA.. 21 чэрвеня 2021 года ў матчы Еўра-2020 года супраць зборнай Расіі ён уключыў мяч у браму, дапамогшы дружыне здабыць перамогу з лікам 4:1«Russia 1-4 Denmark: Dazzling Danes storm into last 16» . UEFA..
Дасягненні «Чэлсі»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021 Пераможца Лігі Еўропы: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2021 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона