«Мілтан» () — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў пачатку кастрычніка 2024 года ў Мексіканскім заліве ля берагоў Юкатана.

Па прагнозах, ураган, які рухаецца на ўсход праз Мексіканскі заліў, дасягне раёна заліва Тампа, а затым пройдзе над горадам Арланда ў штаце Фларыда. Дырэктар аддзела па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Фларыды Кевін Гатры папярэдзіў, што жыхарам трэба падрыхтавацца да «самай маштабнай эвакуацыі, якую мы бачылі з часоў урагану „Ірма“ 2017 года».

Ураган дасягнуў заходняга ўзбярэжжа штата Фларыда ўвечары 9 кастрычніка ў мясцовасці Сіеста-Кі. Раніцай 10 кастрычніка ён аслабеў.

Ураган пакінуў без электрычнасці больш за 3,5 млн дамоў і прадпрыемстваў. Ацэнка шкоды зойме некалькі дзён, але страхавальнікі папярэджваюць, што страты могуць дасягнуць $60 млрд., у выніку ўдару стыхіі загінулі па меншай меры 16 чалавекzviazda.by.

Крыніцы

Катэгорыя:Атлантычныя ўраганы Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:2024 год у ЗША Катэгорыя:2024 год у Мексіцы