Аніськава () — вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знходзілася за 2 км на поўнач ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета.
Перад вайной у ёй жыло 54 чалавека. У лютым 1943 года, у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» нямецкія падраздзяленні загубілі 32 жыхары і спалілі вёску (12 двароў). Адзін з мясцовых жыхароў вёскі Э. Д. Міцкевіч, спасылаючыся на ўспаміны сваёй маці, засведчыў, што ў «вёсцы згарэў у сваёй хаце, схаваўшыся ад немцаў, толькі 70–гадовы стары Юрась Астапковіч».
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1982 годзе на месцы вёскі насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск — сімвалічны каркас печы. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Крыніцы
Літаратура
Die faschistiche Okkupationspolitik in den zeituweilig besetzen Gebeiten der Sowijetunon (1941−1944) — Berlin: Deutscher Verlag der Wissrnschafen, 1991.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна