Дэміс Хасабіс (; ) — брытанскі даследчык штучнага інтэлекту, нейрабіёлаг, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў.
Член Каралеўскай інжынернай акадэміі Вялікабрытаніі (2017), Лонданскага каралеўскага таварыства (2018). Лаўрэат прэміі Дэна Дэвіда (2020) і Нобелеўскай прэміі па хіміі (2024), якая была прысуджана яму за прадказанне фолдзінга бялкоў з дапамогай распрацаванай яго кампаніяй DeepMind праграма AlphaFold.
Раннія гады Дэміс нарадзіўся і вырас у Паўночным Лондане, у сям’і грэка-кіпрыёта і кітаянкі з Сінгапура. Гуляючы ў дзяцінстве ў шахматы, Хасабіс быў шахматным вундэркіндам, ва ўзросце 13 гадоў меў рэйтынг Эла ў 2300 пунктаў, займаючы пятае месца ў свеце сярод юнакоў да 14 гадоў, узначальваў шматлікія англійскія юнацкія шахматныя каманды. Хасабіс вывучаў інфарматыку ў Квінс-каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта з 1994 года і скончыў яго з падвойнай адзнакай у 1997 годзе.
Кар’ера
Lionhead Пасля заканчэння Кембрыджа Дэміс некаторы час працаваў у студыі Lionhead. У прыватнасці быў вядучым праграмістам па стварэнні гульнявога штучнага інтэлекту для гульні Black & White.
Elixir Studios У 1998 годзе Хасабіс пакінуў Lionhead і заснаваў кампанію Elixir Studios, незалежны Лонданскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Дэміс быў выканаўчым дызайнерам такіх гульняў як Republic: The Revolution і Evil Genius.
Кагнітыўная нейрабіялогія Ён атрымаў доктарскую ступень у галіне кагнітыўнай нейрабіялогіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана у 2009 годзе. У сваёй працы ён для новых алгарытмаў штучнага інтэлекту чэрпаў натхненне ў чалавечым мозгу. Працуючы ў галіне даследавання механізмаў працы памяці і амнезіі, быў суаўтарам некалькіх важных навуковых артыкулаў, апублікаваных у такіх аўтарытэтных навуковых часопісах як Nature, Science, Neuron і PNAS.
DeepMind У 2010 годзе Хасабіс стаў адным з заснавальнікаў кампаніі па даследаванні штучнага інтэлекту DeepMind. У 2014 годзе Google купіў DeepMind за 400 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, хоць кампанія застаецца незалежнай юрыдычнай асобай з офісам у Лондане. Кампанія DeepMind, з моманту набыцця яе Google, пад кіраўніцтвам Хасабіса дабілася шэрагу значных дасягненняў у галіне стварэння саманавучальных нейронавых сетак, самымі вядомымі з якіх з’яўляюцца AlphaGo, AlphaZero і AlphaStar.
Адзначаны Лонданскага каралеўскага таварыства (2014).
Прэмія Уайлі (2022) BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2022)
Крыніцы
Спасылкі Exclusive interview: meet Demis Hassabis, London’s megamind who just sold his company to Google for £400m Demis Hassabis
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры