Уладзімір Ільіч Андрыянаў (нар. , г. Архангельск, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Архангельску. Скончыў у 1972 годзе факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года.
Жыве ў г. Гомелі.
Творчасць Працуе пераважна ў кераміцы (шамот, фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Жанглёр», «Шахматысты», «На працу ў космас», «Адпачынак», «Сям’я», «Раніца»; дэкаратыўныя талеркі «Ганчар», «У садзе», «Цырк», «Падарункавыя», «Птушкі», «Старажытны Гомель», «3 гісторыі спорту», сервіз «Мара», дэкаратыўны рэльеф «Майстэрня».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Міністэрства культуры Расіі, фондах БСМ.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі