Пагары () — вёска на тэрыторыі Полацкага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 7 км на паўднёвы ўсход ад Домнікі Гаранскага сельсавета.

Перад Вялікай Айчыннай вайной вайной у вёсцы жылі 107 чалавек. У час карнай аперацыі ў студзені 1943 года, а таксама ў 1944 годзе гітлераўцы загубілі 24 жыхары і спалілі вёску (19 двароў)belarusenc.by.

Пасля вайны не адрадзілася. На месцы былой вёскі ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта.

Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя:Гаранскі сельсавет (Полацкі раён)