Даран Аджэмаглу (; ) — амерыканскі эканаміст. Інстытуцкі прафесар Масачусецкага тэхнічнага інстытута, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, амерыканскага філасофскага таварыства (2021) і брытанскай і турэцкай акадэмій навукDaron Acemoglu, Author at Economic Policy. Адносіцца да ліку 10 самых цытаваных эканамістаў свету. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2024 года «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт».

Біяграфія Нарадзіліся ў армянскай сям’я. У 1986 годзе скончыў Стамбульскі Галатасарайскі ліцэй.

У чэрвені 1989 года атрымаў ступень бакалаўра ў Ёркскім універсітэце (Вялікабрытанія), у 1990—1992 гадах ступень магістра і доктара — у Лонданскай школе эканомікі. З 2004 года займае кафедру прафесара прыкладной эканомікі імя Чарльза Кіндлбергера Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2006), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2014).

Па паведамленні шэрагу СМІ, у 2011 годзе ўрад Турцыі прапанаваў прафесару Аджэмаглу пасаду пастаяннага прадстаўніка Турцыі ў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, але прафесар адмовіўся працаваць на турэцкі ўрад. Аднак сам Аджэмаглу абверг наяўнасць як такой прапановы ад урада Турцыі, так і адпаведна сваёй адмовы.

У 2012 годзе Аджэмаглу сумесна з эканамістам Джэймсам Робінсанам выпусціў кнігу «Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя», якая стала адным з галоўных палітэканамічных бестселераў. У 2019 годзе з тым жа суаўтарам выпусціў кнігу «Вузкі калідор», прысвечаную пытанням паліталогіі і свабоды асобы.

У 2020 годзе заклікаў не ператвараць барацьбу з карупцыяй у Арменіі ў інструмент для пераследу палітычных супернікаў, заявіўшы, што падобны на гэта па сваім характары працэс адбываецца ў Кітаі.

У кастрычніку 2024 года атрымаў прэмію імя Альфрэда Нобеля па эканоміцы «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт» разам з Джэймсам Робінсанам і Сайманам Джонсанам.

Узнагароды T. W. Shultz Prize Чыкагскага універсітэт (2004, першы ганараваны) Sherwin Rosen Award (2004, першы ганараваны) Медаль Джона Бейтса Кларка (2005) John von Neumann Award (2007) Erwin Plein Nemmers Prize (2012) BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2016) Jean-Jacques Laffont Prize (2018) Global Economy Prize (2019) A.SK Social Science Award (2023) Прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2024)

Крыніцы

Спасылкі Старонка Д. Аджэмаглу на сайце Масачусецкага тэхналагічнага інстытута

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Эканамісты ЗША