Казлабаро́д лугавы, казялок (Tragopogon pratensis) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Звычайна павуцініста-лямцава апушаная, зрэдку голая. Сцябло галінастае, прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з гладкім краем. Верхняе сцябловае лісце звычайна спіральна ці кольчата скручанае. Кветкі лімонна-жоўтага колеру. Суквецце — кошык дыяметрам да 5 см і болей. Краявыя кветкі аднолькавай або крыху меншай даўжыні за абгортку суквецця. Плод — сямянка бурага колеру.
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ва ўмераных рэгіёнах АзііTaxon: Tragopogon pratensis L. // Germplasm Resources Information Network. Натуралізавана ў Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф. Расце па берагах вадаёмаў, скалах, камяністых россыпах, лугах, палянах, пустках і лесасеках, на пашах і агародах, каля дарог.
Выкарыстанне Лекавая расліна: мачагонны, антысептычны, процізапаленчы, ранагаючы і проціцынготны сродак. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць карані, якія збіраюць ранняй вясной і ўвосень, млечны сок і лісце. Маладыя парасткі, лісце і карані казлабарода лугавога магчыма выкарыстоўваць у ежу.
Крыніцы
Літаратура
Род 27. Tragopógon L. — Козлоборóдник // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 310, 343—344. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.
Спасылкі Tragopogon pratensis // NC State Extension Tragopogon pratensis L. — Козлобородник луговой // Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны