Хаім Шварц () — яўрэйскі
Жыццё і творчасць Вучыўся ў хедары і ешыбоце. У 1920 пакінуў Беларусь, праз Польшчу і Мексіку прыехаў у ЗША. У 1921 ці 1922 пачаў жыць у Сент-Луісе, куды яшчэ раней перабралася яго сям’я. Жыў у Нью-Ёрку, з 1937 у Лос-Анджэлесе, у раёнах Бойл-Хейтс і Фэйрфакс. Нейкі час працаваў на фабрыцы, потым ляпіў шпалеры. Прымаў удзел у культурным і палітычным руху. Быў настаўнікам у школах рабочай арганізацыі IWO. Член Камуністычнай партыі, літаратурнай суполкі Пралетпэн.
Дэбютаваў у 1925 годзе ў анталогіі «Юнг кузня», якая выдавалася ў Нью-Ёрку. Напісаў 6 кніг вершаў, яшчэ 1 выйшла пасля смерці. Перакладаў мастацкую літаратуру. Друкаваўся ў газетах і часопісах (Сігнал, Хамер, Моргн-фрайхайт, Ідышэ культур, Замлунген). Вершы змяшчаліся ў зборніках «Рэвалюцыйны дэкламатар» (1933) і «Амерыке ін ідышн ворт» (1955).
Сям’я Жонка — Рут (Рыўка) Левіна. Нарадзілася ў украінскім горадзе Палонным. Мелі двое дзяцей, сына Хэла і дачку Сандру. Сандра Шварц-Тангры (27 жніўня 1936 ці 1937 — 11 чэрвеня 2003) — псіхолаг, феміністка.
Бібліяграфія Эрштэ бліт — Першыя кветкі (1928) Дэр гройсер герангл — Вялікае змаганне (1943) Ундзэр дор — Наша пакаленне (1950) Ін шайн фун багінен — У промнях усходу (1968) Ліхтыке штыгн — Светлая лесвіца (1975) Зун ібер волкнс — Сонца за хмарамі (1986) — з перакладамі на англійскую мову Вен іх гей фун айх (1998)
Спасылкі Бейла Готэсман. KHAYIM SHVARTS (CHAIM SCHWARTZ) Who was Chaim Schwartz?