Мангокі — рака на паўднёвым захадзе вострава Мадагаскар.

Даўжыня ракі — 564 км, адна з працяглых рэк вострава. Вытокі знаходзяцца на схілах Цэнтральнага хрыбта ў правінцыі Фіанаранцуа, далей рэчышча працякае ў заходнім кірунку пераважна па тэрыторыі правінцыі Туліара, упадае ў Мазамбікскі праліў у раёне горада Маромбе, утвараючы буйную дэльту.

Катэгорыя:Рэкі Мадагаскара Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Афрыцы