Алесандра Мінута-Рыца (; нар. , ) — італьянскі дыпламат, намеснік генеральнага сакратара НАТА ў 2001—2007 гадах, выконваў абавязкі генеральнага сакратара НАТА з 17 снежня 2003 па 1 студзеня ў прамежку паміж кадэнцыямі Джорджа Робертсана і Яапа дэ Хоп Схефера.

Біяграфія Юрыст па адукацыі, Мінута-Рыца паступіў на дыпламатычную службу ў Міністэрстве замежных спраў Італьянскай Рэспублікі ў 1969 годзе. Займаў кіруючыя пасады ў дыпламатычнай службе, у італьянскай абароннай прамысловасці і касмічнай галіне, у якасці пасла прадстаўляў Італію ў міжнародных арганізацыях.

У 2008—2012 гадах прафесар Свабоднага міжнароднага ўніверсітэта сацыяльных даследаванняў у Рыме (LUISS), спецыялізаваўся па прадмеце «Бяспека і абарончыя палітыкі ў Еўрапейскім саюзе». Аўтар кніг «Дарога ў Кабул, міжнародная супольнасць і крызіс у Цэнтральнай Азіі» () і «На палітычным шляху без карт, паміж разнастайнасцю і будучыняй у рэгіёне Вялікага Блізкага Усходу» ().

Крыніцы