Вялікі Егіпецкі музей (, DMG al-Matḥaf al-Miṣrī al-Kabīr), таксама вядомы як Музей Гізы, — найбуйнейшы археалагічны музей у Гізе (Егіпет)), адкрыты ў 2024 годзе. З’яўляецца часткай новага генеральнага плана горада ў 2 км ад пірамід Гізы, яго плошча складае 50 гектараў.

Гісторыя 5 студзеня 2002 года прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак заклаў першы камень на месца будучага музея. Архітэктурная кампазіцыя і дызайн музея былі вызначаны на аснове конкурсу, абвешчанага 7 студзеня 2002 года. Арганізатары атрымалі 1557 праектаў з 82 краін свету. 2 чэрвеня 2003 года пераможцам з прызавым фондам 250 тысяч долараў аб’явілі ірландскую кампанію Heneghan Peng з Дубліна.

Адкрыўся для наведвальнікаў 16 кастрычніка 2024 года, але афіцыйная царамонія адкрыцця адбылася 1 лістапада 2025 года.

Гл. таксама Каірскі егіпецкі музей Егіпецкі музей (Турын) Егіпецкі музей і збор папірусаў

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Археалагічныя музеі Егіпта Катэгорыя:Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва