Ёган Генрых Фос (; , Зомерсдорф, Мекленбург — , ) — нямецкі паэт і перакладчык, філолаг-класік.
Біяграфія Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце ў 1772—1776 гадах. У 1782 годзе стаў дырэктарам школы ў Эйціне. З 1805 года прафесар Гейдэльбергскага ўніверсітэта.
Заснавальнік гётынгенскай групы паэтаў «Саюз гаю» («Гётынгенскі гай», 1772) — аднаго з адгалінаванняў перадрамантычнага руху «Буры і націску». Велізарны поспех на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў мелі яго сельскія ідыліі — адна з першых спроб прымірыць класіцызм з рамантызмам. Асабліва славілася ідылія «Луіза» (1784, нов. рэд. 1795), дзе абмалёўваецца ва ўсіх бытавых падрабязнасцях пастарскае асяроддзе.
Фос шмат перакладаў класічных паэтаў Старажытнай Грэцыі і Рыма. Яго пераклады на нямецкую мову гамераўскіх «Адысеі» (1781) і «Іліяды» (1793) мелі вялікае культурнае значэнне для Германіі і Еўропы XVIII стагоддзя. Крыніцы