Трыумфальная арка на плошчы Карузель () — трыумфальная арка ў Парыжы (Францыя), размешчаная на плошчы Карузель. Прыклад неакласічнай архітэктуры карынфскага ордара. Была пабудавана паміж 1806 і 1808 гадамі ў памяць аб ваенных перамогах Напалеона.

Характарыстыка Помнік мае 19 метраў у вышыню, 23 метры ў шырыню і 7,3 метры у глыбіню. Цэнтральная арка вышынёй 6,4 метра акружана дзвюма меншымі, вышынёй 14 4,3 метра і шырынёй 2,7 метра. Вакол яе звонку восем карынфскіх калон з мармуру. Гэтыя калоны былі здабыты з замку Мёдон, разбуранага ў 1804 годзе. На вяршыні кожнай калоны стаяць восем салдат. На франтоне, паміж салдатамі, барэльефамі намаляваны: Герб Каралеўства Італія з алегарычнымі фігурамі гісторыі і мастацтва; герб Французскай імперыі з аллегарычнымі перамогай, славай, гісторыяй і багаццем; Алегорыі мудрасці і сілы, якія трымаюць зброю Каралеўства Італія, у суправаджэнні алегорый разважлівасці і перамогі.

Дыпламатычныя і ваенныя перамогі Напалеона ўвекавечаны барэльефамі, выкананымі з ружовага мармуру. Яны адлюстроўваюць: Прэсбургскі мір; Уваход Напалеона ў Мюнхен; Уваход Напалеона ў Вену; Бітва пад Аўстэрліцам; Тыльзіцкі мір здача Ульма.

Арка з'яўляецца вытворнай ад трыумфальных арак Рымскай імперыі, у прыватнасці ад аркі Септымія Севера ў Рыме. Сюжэты барэльефаў, прысвечаных бітвам, былі абраны дырэктарам Музея Напалеона (размешчанага ў той час у Луўры) Вівантам Дэнонам і распрацаваны Шарлем Менье.

Квадрыга на вяршыні з'яўляецца копіяй так званых коней святога Марка, якія ўпрыгожваюць верхнюю частку галоўных дзвярэй базілікі святога Марка ў Венецыі.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Славутасці Парыжа