«Кнульп. Тры гісторыі з жыцця Кнульпа» () — раман Германа Гесэ, створаны ў 1907—1913 гадах і ўпершыню апублікаваны ў 1915 годзе. Складаецца з трох навел: «Напярэдадні вясны», «Мае ўспаміны пра Кнульпа» і «Канец».

Гесэ працаваў над «Кнульпам» на працягу шасці гадоў. Першыя дзве навелы былі напісаны ў Гайнхофене, а «Канец» у Берне. «Мае ўспаміны пра Кнульпа» ўпершыню апублікавалі ў лютым 1908 года ў берлінскім літаратурным часопісе «Neue Rundschau», «Напярэдадні вясны» у траўні 1914 у штутгарцкім «Der Greif», «Канец» у снежні 1914 года ў «Deutsche Rund». У 1915 годзе ў выдавецтве «S. Fischer Verlag» выйшла кніга «Кнульп. Тры гісторыі з жыцця Кнульпа» ў серыі «Бібліятэка сучаснага рамана». Крыніцы

Катэгорыя:Кнігі 1915 года Катэгорыя:Раманы Германа Гесэ Катэгорыя:Раманы на нямецкай мове