Мэт Рос (, нар. , Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, найбольш вядомы па ролі Альбі Гранта (серыял «Вялікае каханне»).
Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі — Тэры Гіліямам, Джонам Ву, Джорджам Клуні, Уэйнам Ванам, Аланам Болам, Мэры Хэран, Марцінам Скарсэзэ (першапачаткова роля Мэта ў «Авіятары» была аддадзена Бары Пеперу, але той аддаў перавагу здымкам у іншым праекце).
У якасці рэжысёра, сцэнарыста, прадзюсара, аператара, мантажора стварыў кароткаметражны фільм «Чалавечыя рэсурсы» (Human Resources, 2009) з удзелам Стэфана Баркера Цёрнера і Рэкса Янга. У 2016 годзе зняў па ўласным сцэнары фільм «Капітан Фантастык», які атрымаў шэраг кінапрэмій.
Рос з’яўляецца выпускніком Джульярда. Крыніцы
Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША