«Вар’яты» або «Утрапёныя» () — амерыканскі драматычны тэлесерыял, які выходзіў на тэлеканале AMC з 19 ліпеня 2007 года па 17 мая 2015 года.
«Вар’яты» атрымалі шырокае прызнанне крытыкаў за сцэнар, акцёрскую гульню, рэжысуру, візуальны стыль і гістарычную дакладнасць. Cерыял заваяваў мноства ўзнагарод, уключаючы 16 прэмій «Эмі» і пяць прэмій «Залаты глобус». Гэта таксама быў першы базавы кабельны серыял, які атрымаў прэмію «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы драматычны серыял» і выйграваў яе кожны год на працягу першых чатырох сезонаў (2008–2011). Многія лічаць яго адным з найвялікшых тэлесерыялаў усіх часоў і часткай Залатога веку тэлебачання пачатку 21-га стагоддзя.
Сюжэт У аснове сюжэту, які разгортваецца ў 1960-я гады, работа выдуманага рэкламнага агенцтва «Стэрлінг-Купер», размешчанага на прэстыжнай Мэдысан-авеню ў Нью-Ёрку. У цэнтры апавядання — жыццё яго крэатыўнага дырэктара Дона Дрэйпера (Джон Хэм) і яго калег. Супрацоўнікі прэстыжнага бюро на Мэдысан Авеню ў пагоні за знешнім бляскам жыцця пакутуюць ад унутранай пустаты — і самі называюць сябе «вар’ятамі».
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2007 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША