Партызанская група «Мядзведзева» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Акцябрскага, Глускага, Капаткевіцкага раёнаў.

Гісторыя 2 жніўня 1943 года група (4 чалавекі) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандаваў групай Р. І. Слепаў (псеўданім Мядзведзеў). Падрыўнікі групы пусцілі пад адхон 14 эшалонаў, бронецягнік, знішчылі 63 аўтамашыны, 3 танкі, самалёт, 5 складоў, электрастанцыю на чыгуначнай станцыі Калінкавічы, 2 лесакамбінаты, разбурылі больш за 1000 метраў чыгуначнага палатна, 1000 метраў тэлеграфна-тэлефоннай лініі. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі. У лютым 1944 года група (больш за 100 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе