Рэгіна (Раіна) з Гойскіх, у замужжы Саламярэцкая (? — кастрычнік 1645) — дзеячкая праваслаўнай царквы.

Біяграфія З шляхецкага роду Гойскіх (Госкіх) герба «Кірдзея». Бацька Габрыэль Госкі, кашталян кіеўскі. Маці Кацярына з Елавіцкіх. Брат Раман Госкі, кашталян кіеўскі.

Па смерці ў 1635 годзе брата стала адзінай спадчынніцай вялікіх зямельных уладанняў бацькі і маці. Вышла замуж за князя Мікалая Льва Саламярэцкага, пад уплывам якога перайшла з арыянства ў праваслаўе і стала актыўна дзейнічаць на карысць праваслаўнай царквы. Скасавала арыянскі збор у родвым цэнтры Гошчы на Украіне. У 1639 годзе заснавала там мужчынскі манастыр пры Міхайлаўскай царкве і школу. У 1639 разам з сынам Янам Уладзіславам Саламярэцкім павялічыла фундуш царквы ў Высоцку (Пінскі павет), запісала ёй сяло Вежычы, аддала царкву пад нагляд Пінскага брацтва (да якога сама належала). У 1644 годзе дала царкве ў Высоцку сенажаці. У 1642 пазычыла кіеўскаму мітрапаліту Пятру Магіле 25 тыс. і асобна 18 тыс. злотых, падараваля яму горад Гошчу з замкам і сяло Цярэнцьеў у Луцкім павеце.

У шлюбе нарадзіліся: сын Ян Уладзіслаў, дочкі Энграцыя Ганна, Даміцэла, Марта, Алена. Тастамент склала 13 кастрычніка 1645 года.

Крыніцы

Літаратура Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

Спасылкі Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Рэгіна