Карла Понці (; — ) — італьянскі кінапрадзюсар.
Біяграфія Карла Понці нарадзіўся 11 снежня 1912 года ў горадзе Маджэнта, Італія. Понці вывучаў права ў Міланскім універсітэце.
Заняўся кінапрадзюсаваннем у 1941 годзе і за сваю кар’еру прыняў удзел у стварэнні больш за 140 карцін, сярод іх — фільмы Федэрыка Феліні («Дарога»), Віторыа дэ Сікі («Золата Неапаля»), Дэвіда Ліна («Доктар Жывага»), Мікеланджэла Антаніёні («Фотапавелічэнне», «Прафесія: рэпарцёр») і многіх іншых прызнаных класікаў італьянскага і сусветнага кінематографа.
Другой жонкай Карла Понці была актрыса Сафі Ларэн, якую ён зрабіў зоркай сусветнага маштабу. Ад гэтага шлюбу ў яго засталося два сыны, Карла Понці-малодшы, дырыжор (у дзяцінстве Карла здымаўся ў кіно), і Эдуарда Понці, кінапрадзюсар. Сын ад першага шлюбу Алесандра таксама стаў кінапрадзюсарам.
Памёр Карла Понці 10 студзеня 2007 года ад хваробы лёгкіх ва ўзросце 94 гадоў у Жэневе, Швейцарыя.
Зноскі