«Хуткая дапамога» ( — ER, «Прыймальны пакой») — амерыканскі тэлесерыял, які расказвае пра жыццё прыёмнага аддзялення акруговай бальніцы горада Чыкага (штат Ілінойс, ЗША), яе супрацоўнікаў і пацыентаў.
Серыял створаны Майклам Крайтанам і ўпершыню паказаны на тэлеканале NBC (верасень 1994 года — красавік 2009 года). Уключае ў сябе 15 сезонаў і да 2019 года быў самай доўгай медыцынскай драмай, паказанай у прайм-тайм за ўсю гісторыю амерыканскага тэлебачання (у 2019 годзе серыял «Анатомія жарсці» выпусціў 332 эпізоды і пабіў рэкорд «Хуткай дапамогі»). Уладальнік 23 прэмій «Эмі», у тым ліку як найлепшы драматычны серыял (1996). Быў намінаваны на 124 прэміі Эмі і стаў першым серыялам па гэтым паказчыку і другім тэлешоу пасля праграмы «Суботнім вечарам у прамым эфіры». З 1998 па 2002 год кожная серыя серыяла абыходзілася каналу ў рэкордныя 13 мільёнаў, а з 2002 па 2005 — у 9 мільёнаў долараў ЗША.
Сюжэт Героі серыяла — урачы чыкагскай гарадской бальніцы. Яны аказваюць экстраную дапамогу пацыентам, ратуюць чалавечыя жыцці, забываючы часам пра сябе і зусім не думаючы аб тым, што іх штодзённая праца мяжуе з гераізмам. Выконваючы свой прафесійны абавязак, лекары «Хуткай дапамогі» улюбляюцца, разводзяцца, плятуць інтрыгі, спадзяюцца на лепшае і... увогуле, у іх усё як у людзей, нягледзячы на цяжкую працу і высокае прызначэнне.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2001 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША