Леапольд Арэшка (; каля 1720 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Арэшкаў. Нарадзіўся ў незаможнай сям’і.
Суддзя земскі пінскі, пасол на соймы, член Галоўнага літоўскага трыбунала, стольнік пінскі (1748), пісар гродскі пінскі (1750), маёр каралеўскіх драгунаў (1750), падпалкоўнік войска літоўскага (1754).
Меў спадчынны маёнтак у Пінскім павеце. Яго падтрымліваў гетман вялікі літоўскі М. Радзівіл.
Сям’я Меў сыноў Антонія, маршалка земскага пінскага, і Тамаша.
Крыніцы
Катэгорыя:Абозныя пінскія Катэгорыя:Пісары гродскія пінскія