Да вайны на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна яўрэі жылі ў большасці гарадоў і мястэчак: у Боркавічах, Бароўцы, Верхнядзвінску, Валынцах, Каханавічах, Луначарскім, Асвеі, Пустэльніках, Росіцы, Сар’і і многіх іншых. Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць прадстаўнікоў народа.

Нацысты, рэалізуючы праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: у Боркавічах (лета — верасень 1941, закатаваны і забітыя больш за 100 чалавек) у Верхнядзвінску (ліпень 1941 — 2 лютага 1942, забітыя каля 800 чалавек) у Валынцах (лета 1941 — 22 лютага 1942, забітыя больш за 130 чалавек) у Асвеі (1941 — 8 сакавіка 1942, забітыя больш за 650 чалавек) у Каханавічах (1941 — студзень 1942, забітыя 350 чалавек)

Шэсць чалавек з Верхнядзвінскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дарашкевіч (Пятроўская) Аляксандра, Кайгарадава (Пятроўская) Зінаіда, Пятроўская Марфа і Пятроўскі Аркадзь (усе з вёскі Ярмоліна) за выратаванне Цырклінай Рывы і Цыркліна ЛеанідаИстория спасения. Цирклины Рива и Леонид; Пухальская Марыя і Пухальскі Уладзіслаў з вёскі Сардыкі за выратаванне Быра Абрахама і Быра Стэфаніі.

У раёне ўстаноўлены помнікі на месцах масавых забойстваў яўрэяў у гады Катастрофы — у Барковічах, ВерхнядзвінскуА. Колесникова. Об этом нельзя забыть , Валынцы, НуравеА. Зимацкая. В Верхнедвинске открылся памятник жертвам еврейского гетто і АсвеіВ Витебской области установлен памятник жертвам Холокоста . Яшчэ адна брацкая магіла прыкладна 80-ці ахвяр генацыду яўрэяў знаходзіцца ў вёсцы Луначарскае Боркавіцкага сельсаветаА. Буболо. В Борковичах А. Шульман. Тропа забвения .

Крыніцы

Літаратура

Верхнядзвінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна