Рыгор Андрэевіч Пазняк () — беларускі гісторык, дырэктар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1939—1940), кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палкоўнік.
Біяграфія Быў дырэктарам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1939—1940). Працаваў загадчыкам кафедры марксізму-ленінізму.
У часы Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Бранскім і Прыбалтыйскім франтах.
У 1944 годзе накіраваны на працу выкладчыкам Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
Ваенную службу скончыў узванні палкоўніка ў 1956 годзе.
Працы Борьба В. И. Ленина за укрепление единства Коммунистической партии 1920—1921 / Г. А. Позняк. — М.: Высшая школа, 1974. — 87 с.
Узнагароды Медаль «За адвагу» (7 снежня 1942) Медаль «За баявыя заслугі» (19 лістапада 1951)
Спасылкі Гісторыя ў асобах Позняк Григорий Андреевич Генеральный алфавитный каталог книг на русском языке (1725—1998)
Катэгорыя:Рэктары БДПУ імя Максіма Танка