Кен Мак-Калум, поўнае імя Кенет Дуглас Мак-Калум () — афіцэр брытанскай контрразведкі, які з 2020 года займае пасаду генеральнага дырэктара ведамства MI5.
Раннія гады Нарадзіўся ў Глазга, Шатландыя, у 1974 годзе. Вучыўся ў дзяржаўнай школе, пасля чаго вывучаў матэматыку ў Глазгаўскім універсітэце, які скончыў з адзнакай у 1996 годзе.
Кар’ера Больш за два дзесяцігоддзі служыў у MI5, займаючыся ў тым ліку барацьбой з тэрарызмам у Паўночнай Ірландыі і кіруючы контртэрарыстычнымі расследаваннямі падчас летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. У красавіку 2017 года быў прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара MI5.
У 2018 годзе ўзначаліў аперацыю МІ5 па расследаванні замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль.
У красавіку 2020 года змяніў сэра Эндру Паркера на пасадзе генеральнага дырэктара MI5.
У 2021 годзе ў сваёй штогадовай справаздачы пра пагрозы заявіў, што дзеянні Кітая, Расійскай Федэрацыі і іншых варожых дзяржаў могуць аказаць такі ж моцны ўплыў на грамадскасць, як і тэрарызм, што азначае істотнае зрушэнне акцэнтаў для брытанскага разведвальнага агенцтва. Мак-Калум заявіў, што брытанскай грамадскасці давядзецца «стварыць такую ж грамадскую дасведчанасць і ўстойлівасць да дзяржаўных пагроз, якую мы дабіліся за гэтыя гады ў дачыненні да тэрарызму».
На сумеснай прэс-канферэнцыі з Крыстаферам Рэем, дырэктарам ФБР ЗША, у ліпені 2022 года Мак-Калум сказаў, што MI5 «больш чым падвоіла» свае намаганні супраць кітайскай дзейнасці. Мак-Калум дадаў, што «самы кардынальны выклік», з якім сутыкнулася MI5, зыходзіў ад «усё больш аўтарытарнай Камуністычнай партыі Кітая».
У лістападзе 2022 года заявіў, што ў 2022 годзе з боку Ірана было не менш 10 патэнцыяльных пагроз выкрадання або забойстваў брытанцаў або грамадзян Вялікабрытаніі. Мак-Калум таксама папярэдзіў, што Вялікабрытанія «мае быць гатова да расійскай агрэсіі на працягу многіх гадоў».
У 2023 годзе ён адзначыў узрослыя рызыкі для Вялікабрытаніі падчас вайны Ізраіля з ХАМАС: «Адна з рэчаў, якая зараз больш за ўсё турбуе мяне, гэта зразумець, якія будуць наступствы для Вялікабрытаніі». Ён таксама папярэдзіў, што існуе рызыка таго, што падзеі на Блізкім Усходзе могуць радыкалізаваць людзей і падштурхнуць іх да гвалту.
У сваёй прамове 8 кастрычніка 2024 года заявіў, што расійская разведка паставіла перад сабой задачу пасеяць «беспарадак на вуліцах Вялікабрытаніі і Еўропы». Ён папярэдзіў, што Вялікабрытанія сутыкнулася з самай «складанай і ўзаемазвязанай» пагрозай, з якой яна калі-небудзь сутыкаласяVladimir Putin’s spies are plotting global chaos, The Economist, 13.10.2024: Мы бачылі падпалы, дыверсіі і іншыя небяспечныя дзеянні, якія здзяйсняюцца з нарастальнай дзёрзкасцю… у прыватнасці ГРУ стала занята тым, што сее хаос на вуліцах Брытаніі і Еўропы.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Глазга