Сянная плошча — плошча ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, размешчаная на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і Садовай вуліцы. Назву плошча атрымала у канцы XVIII стагоддзя з-за таго, што на гэтым месцы прадавалася сена. У 1952 годзе плошча была перайменавана ў плошчу Міру, а 1 ліпеня 1992 года ёй вярнулі першапачатковую назву.
На плошчы заўсёды людна, тут перасякаюцца тры лініі метрапалітэна (станцыі «Сянная плошча», «Садовая», «Спаская»), лініі трамваяў і маршрутных таксі.
Гісторыя У чэрвені 1831 года тут адбыўся масавы стыхійны народны выступ — «халерны бунт».
На Сянной плошчы сыходзяцца: Садовая вуліца; вуліца Яфімава; Маскоўскі праспект; завулак Брынько; завулак Грыўцова; Спаскі завулак.